На Алімпіядзе ў Токіо выявілі яшчэ 17 выпадкаў заражэння каронавірусам



Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Токіо раніцай у суботу, 24 ліпеня, паведамілі пра 17 новых выпадкаў заражэння каронавірусам у людзей, звязаных з правядзеннем Гульняў альбо ўдзелам у іх. Такім чынам агульная колькасць тых, чый тэст на SARS-CoV-2 у перыяд з 1 ліпеня аказаўся станоўчым, узрасла да 123 чалавек.

За дзень да гэтага стала вядома, што ад удзелу ў спаборніцтвах будуць вымушаныя адмовіцца скейтбардзістка з Нідэрландаў і гулец у настольны тэніс з Чэхіі. Пра першы выпадак заражэння каронавірусам паведаміла і нямецкая зборная: інфекцыю выявілі ў веласіпедыста Зімона Гешке.

Новыя выпадкі заражэння каронавірусам выяўляюць у Алімпійскай вёсцы, нягледзячы на жорсткія меры засцярогі, прынятыя арганізатарамі Гульняў.

XXXII летнія Алімпійскія гульні праходзяць на фоне бесперапынных пратэстаў. Многія японцы лічаць, што правядзенне масавых спартыўных спаборніцтваў падчас пандэміі негатыўна адаб’ецца на роўні заражэнняў каронавірусам у краіне.

dw.com