На чэмпіянаце Еўропы па футболе сёння стартуе другі тур групавога этап
На чэмпіянаце Еўропы па футболе сёння стартуе другі тур групавога этапу. Вынікі першага туру не прынеслі сенсацыйных вынікаў – усе фаварыты святкавалі перамогі. Аднак мела месца і надзвычайнае здарэнне, якое паўплывала на вынікі і атмасферу футбольнага чэмпіянату.
Кажа спартовы аглядальнік Уладзімір Хільмановіч:
– Адзіная анамалія – гэта здарэнне з Крысціянам Эрыксанам, якое паламала гульню Даніі. Яна, напэўна, выйграла ўсё ж такі ў Фінляндыі, хоць “Суомі” глядзеліся таксама вельмі прыстойна, яны заслужылі сваю вікторыю. Але Данію шкада, я асабліва буду зараз заўзець за Данію. Гэтая каманда проста сталася ахвярай вось такога збегу акалічнасцяў. А так з іншых каманд вельмі прыстойна паказалася Італія, цікавым быў матч Нідэрланды-Україна. Самы відовішчны. Дастаткова моцна глядзеліся гішпанцы, хоць ім і не ўдалося зламаць абарону шведскай дружыны, якая таксама баявая і маналітная.
Свой фаварыцкі статус пацвердзіла Францыя, якая адолела немцаў, і Партугалія са сваім лідарам Крышціяну Раналду. Самай жа відовішчнай, на думку Уладзіміра Хільмановіча, стала гульня Нідэрландаў і Украіны, якая прадэманстравала лепшы футбол сярод усходнееўрапейскіх зборных. А вось зборная Польшчы захоўвае толькі мінімальныя шанцы прайсці ў наступны раўнд спаборніцтваў, лічыць футбольны эксперт.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя