На чэмпіянаце Еўропы выступяць 15 беларускіх лёгкаатлетаў



Выканкам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі па выніках спаборніцтваў зацвердзіў склад каманды, якая выступіць на чэмпіянаце Еўропы ў закрытым памяшканні з 6 па 8 сакавіка. У мужчынскі склад зборнай увойдуць Максім Лынша і Віталь Парахонька, якія выступяць на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі, лепшы атлет мінулага чэмпіянату Беларусі Аляксандр Ліннік пабяжыць 400 метраў, Канстанцін Барычэўскі скокне ў даўжыню, Максім Несцярэнка і Дзмітрый Платніцкі паспрабуюць свае сілы ў патройным скачку, Павел Лыжын будзе як далей штурхаць ядро.

У жанчын можна будзе пазаўзець за Аліну Талай у бегу на 60 метраў з бар’ерамі, Святлану Кудзеліч на дыстанцыі 3000 метраў, Юлію Леанцюк і Алену Абрамчук (абедзве выступяць у штурханні ядра), Наталля Вяткіна прадставіць Беларусь у трайным скачку, а Настасся Мірончык-Іванова скокне ў даўжыню, Яна Максімава і Кацярына Нецвятаева пазмагаюцца ў пяціборстве.

Беларускае Радыё Рацыя