На чэмпіянаце свету вызначыліся першыя пары 1/8-й фіналу



На чэмпіянаце свету па футболе вызначыліся першыя пары ўдзельнікаў 1/8 фіналу.

Зборная Расеі, якая заняла другое месца ў папярэдняй групе А, прайграўшы напярэдадні зборнай Уругвая з лікам 0:3, 1 ліпеня ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал згуляе на маскоўскім стадыёне „Лужнікі” з камандай Іспаніі, якая пасля нічыі з Марока 2:2 фінішавала  першай у квартэце В. Іспанцы апярэдзілі партугальцаў за кошт большай колькасці забітых мячоў.

Яшчэ адну пару 1/8 фіналу склалі каманды Уругвая і Партугаліі – апошнія ўчора згулялі ўнічыю з Іранам 1:1. Каманды 30 чэрвеня сустрэнуцца ў Сочы. Яшчэ ў адным матчы аўторка футбалісты Саудаўскай Аравіі вырвалі валявую вікторыю ў Егіпта – 2:1 і занялі ў выніку трэцяе месца ў групе.  Спіс лепшых бамбардзіраў чэмпіяната свету ўзначальвае ангелец Хары Кейн, які адзначыўся 5 разоў. Па 4 галы ў актыве Крышціяну Раналду і форварда зборнай Бельгіі Рамэлу Лукаку.

Беларускае Радыё Рацыя