На ЧС па хакеі беларусы з буйным лікам прайгралі расейцам



Тры паражэнні ў трох матчах атрымала беларуская хакейная зборная на 82-м чэмпіянаце свету ў Даніі.

4 траўня каманда Дэйва Льюіса прайграла шведам — 0:5, 5 траўня — французам — 2:6, а 7-га прапусціла шэсць шайбаў без адказу ад Расеі (0:1, 0:3, 0:2).

Шайбы закінулі: Павел Дацюк (5.27, асістэнт — Яўген Дадонаў; 39.26, у большасці, Дынар Хафізулін, Максім Шалуноў), Максім Шалуноў (25.55, Аляксандр Барабанаў, Ілья Каблукоў), Ілья Каблукоў (29.25, Аляксандр Барабанаў, Мікіта Трамкін), Максім Мамін (45.16, Мікіта Зайцаў), Кірыл Капрызаў (47.37, Павел Дацюк, Яўген Дадонаў).

Штрафны час: 4 — 2 (Фалькоўскі, 10.49, Дзянісаў, 38.30 — Хафізулін, 52.49).

Становішча каманд у групе А: Расея — 9 ачкоў (3 матчы; розніца шайбаў 20-0), Швецыя — 6 (2; 8-2), Швейцарыя — 5 (2; 5-2), Францыя — 3 (2; 6-9), Чэхія — 2 (2; 5-5), Славакія — 1 (2; 2-5), Аўстрыя — 1 (2; 2-10), Беларусь — 0 (3; 2-17).

Група В (ва ўсіх па 2 матчы): Фінляндыя — 6 (16-2), ЗША — 5 (9-4), Канада — 4 (14-5), Нарвегія — 3 (7-7), Германія — 2 ( 6-8), Данія — 2 (3-6), Латвія — 2 (4-10), Паўднёвая Карэя — 0 (1-18).

Чатыры лепшыя зборныя групы выйдуць у чвэрцьфінал, а найгоршая ў кожнай групе пакіне топ-дывізіён.

Далейшы расклад каманды Льюіса: 9 траўня — Швейцарыя, 11 траўня — Чэхія, 12 траўня — Аўстрыя, 15 траўня— Славакія.

belapan.by