На этапе Кубка свету ў Будапешце лідэр зборнай Беларусі Ілля Шымановіч не здолеў адабрацца ў фінальны заплыў
Па выніках кваліфікацыі чэмпіён і рэкардсмен свету на „кароткай вадзе”, беларускі плывец, які выступае ў венгерскай сталіцы ў нейтральным статусе, не змог прабіцца ў фінал на сваёй кароннай дыстанцыі 100 метраў брасам, заняўшы толькі 9-е месца – 1.00,59.
Недабор па секундах быў відавочны, паколькі асабісты рэкорд спартоўца (ён жа – рэкорд Беларусі) роўны 58,29. Акрамя Шымановіча ў першы дзень этапа Кубка свету ў Будапешце выступілі дзве беларускі. На
50 метрах на спіне
Анастасія Куляшова з вынікам 29,79 заняла 18-е месца), а
Анастасія Шкурдай – 25,78 (15-е месца)
Першае ачко Ягора Шаранговіча ў гэтым сезоне НХЛ
Гасцявая сустрэча рэгулярнага чэмпіянату супраць „Бафала” завяршылася вікторыяй „Калгары” з лікам 4:3. Беларус асіставаў Дзюру на дзесятай хвіліне, калі лік стаў 2:1 на карысць гасцей.
Увогуле Шаранговіч правёў на лёдзе за «Калгары» 12 хвілін 13 секунд, нанёс два кідкі, выйграў два з чатырох укідванняў і завяршыў паядынак з паказчыкам карыснасці „0”.
Аляксандра Сасновіч прайграла на турніры WTA у Наньчане
Беларуска Аляксандра Сасновіч не здолела прабіцца ў паўфінал адзіночнага разраду турніру катэгорыі WTA-250 у кітайскім Наньчане з прызавым фондам 259 тысяч даляраў. У чвэрцьфінале Сасновіч сустракалася з прадстаўніцай Канады Лейлай Фернандэс і саступіла ў дзвюх партыях – 3:6, 4:6. У барацьбе за выхад у фінал Фернандэс згуляе з чэшскай тэнісісткай Кацярынай Сіняковай.
Беларускія гандбалісты вызначыліся ў матчах Лігі чэмпіёнаў
Беларускія гандбалісты вызначыліся ў матчах 5-га тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў. У папярэдняй групе В венгерскі „Веспрэм” перайграў польскую „Віслу” з Плоцка з вынікам 28:21. У складзе пераможцаў 5 мячоў закінуў беларус Мікіта Вайлупаў, у актыве якога стала 19 мячоў. У складзе «Віслы» двойчы вызначыўся Кірыла Самойлаў, для якога гэта першыя галы ў чэмпіёнскай Лізе. Пасля гэтай вікторыі „Веспрэм” набраў 8 ачкоў, столькі ж у дацкага „Гудме”, а лідыруе іспанская „Барселона”, якая мае 10 ачкоў з 10 магчымых. У „Віслы” пакуль няма ніводнага бала.
У групе А польскі „Кельце” на сваёй арэне не змог адолець венгерскі „Пік” з Сегеда, дамогся толькі нічыі – 27:27. Беларускі лінейны гаспадароў Арцём Каралёк закінуў тры разы, зараз на яго рахунку 9 закінутых мячоў.
„Тарпеда-БелАЗ” прыме футбалістаў „Нёмана”
Пасля перапынку, звязанага з міжнароднымі сустрэчамі нацыянальнай і маладзёжнай зборных Беларусі, аднаўляецца футбольны чэмпіянат краіны. У стартавым паядынку 25-га тура футбалісты „Тарпеда-БелАЗа”, якія займаюць трэцяе месца, прымуць у Жодзіне гарадзенскі „Нёман”, які знаходзіцца на другой пазіцыі ў турнірнай табліцы. У Гародні ў матчы першага раўнда цяперашняга першынства супернікі не выявілі пераможцу, не забіўшы ніводнага гола – 0:0.
Беларускае Радыё Рацыя