На Еўра Данія першай выйшла ў чвэрцьфінал
Першы матч 1/8-й фіналу на чэмпіянаце Еўропы па футболе быў згуляны 26 чэрвеня ў Амстэрдаме. Дружына Даніі ўпэўнена адолела каманду Уэльса – 4:0.
Сустрэча пачалася невыразна з абодвух бакоў. Адзінае, што запомнілася, далёкі небяспечны стрэл Гарэта Бэйла па браме Каспара Шмейхеля. Спакваля, аднак, дацкія футбалісты трывала завалодалі ініцыятывай. Гэта лагічна ўвасобілася на 25-й хвіліне ў гол Каспера Дольберга. Датчане на гэтым турніры часта б’юць здалёк, прычым апошнія два матчы надзвычай удала.
У другім тайме не ўзнікала нават сумневу ў выніку спаткання. На 48-й хвіліне той жа Дольберг, які адчуваў на „Кройф-арэне” сябе як дома (значны час ён выступаў за „Аякс”) аформіў дубль.
На 88-й хвіліне абаронец скандынаваў Ёакім Мэлэ давёў лік да 3:0. Пасля гэтага за грубы фол быў выдалены гулец брытанцаў Хары Уілсан. Канчаткова дабіў валійцаў Марцін Брэйтуэйт. Выніковыя 4:0 выразна характарызуюць стан рэчаў на полі.
У чвэрцьфінале Данія сустрэнецца з пераможцам пары Нідэрлянды-Чэхія.
Беларускае Радыё Рацыя