На Еўра Украіна прайграла Аўстрыі
21 чэрвеня на футбольным еўрачэмпіянаце запланавана ажно 4 матчы.
Першымі ў гэты дзень завяршылі спабор каманды групы „С”. У Амстэрдаме дружына Нідэрляндаў без асаблівых праблемаў разабралася з камандай Паўночнай Македоніі – 3:0. Мячы забілі: Мемфіс Дэпай, 24-я хвіліна, Жаржыньё Вейналдум, 51-я і 58-я.
Такім чынам „аранжавыя” выйгралі ўсе тры сустрэчы, набралі 9 пунктаў і занялі ў квартэце 1-е месца.
Украінскую зборную, каб заняць другое месца, задавальняла нічыя з Аўстрыяй. Каманда Андрэя Шаўчэнкі на дзіва блякла правяла гэтую сустрэчу ў румынскім Бухарэсце. Аўстрыякі дзеілі куды больш актыўна і заслужана ў першым тайме павялі ў ліку пасля ўдалага фехтавальнага „уколу” Крыстофа Баўмгартнера.
Пасля перапынку ніякіх пераменаў у паставах дружыны Украіны не адбылося, украінцы гулялі так, нібы лік на табло іх задавальняў. У выніку заслужаная перамога Аўстрыі – 1:0.
Выніковае становішча ў групе: 1. Нідэрлянды – 9 ачкоў; 2. Аўстрыя – 6; 3. Украіна – 3; 4. Паўночная Македонія – 0.
У 1/8-й фіналу Аўстрыя сустрэнецца з Італіяй.
Беларускае Радыё Рацыя