На гандбольным Еўра Беларусь прайграла Швецыі



Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Швецыі на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі. Беларусы правялі матч відавочна ніжэй за свае магчымасці і саступілі з розніцай на 9 мячоў – 20:29. Па чатыры мячы ў складзе беларускай дружыны закінулі Кулеш, Баранаў, Падшывалаў і Каралёк. Нацыянальная каманда яшчэ ніколі не перамагала скандынаваў на топ-турнірах і ў адборах да іх. Свой заключны матч у групе I беларускія гандбалісты згуляюць 24 студзеня супраць сербаў, якія прайгралі Францыі з лікам 30:39. Напомнім, што Беларусь і Сербія выступалі разам у адной адборавай групе да Еўра. Тады каманда Юрыя Шаўцова выйграла на выездзе і згуляла ўнічыю дома з балканцамі.

Беларускае Радыё Рацыя