На міні-футбол Беларусь – Расея не пускаюць з Пагоняй



Сёння ў палацы спорта «Уручча» павінен адбыцца міні-футбольны матч плэй-оф да Чэмпіянату свету паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Расеі.

Як паведаміў „Нашай Ніве” заўзятар Зміцер Хведарук, на трыбуны не пускаюць тых, хто прыйшоў на гульню маючы бел-чырвона-белую атрыбутыку, ці з Пагоняй. «Калі супрацоўнікі міліцыі пабачылі мой шалік з Пагоняй, то яны забаранілі ўвахад на трыбуны», — сказаў Зміцер.

Хведарук за шалік з Пагоняй быў затрыманы на футбольным матчы Беларусь – Македонія ў кастрычніку летась. Тады заўзятар атрымаў штраф за нецэнзурную лаянку, перад гэтым правёўшы ноч у камеры.