На ралі „Дакар” перад фінішам перакуліўся МАЗ
На ралі-рэйдзе „Дакар-2019” за некалькі сотняў метраў да фінішу перакуліўся МАЗ. Беларус Станіслаў Вязовіч змагаўся за перамогу на этапе і паспрабаваў абагнаць КамАЗ, але няўдала — машына на вялікай хуткасці наляцела на „пяшчаную пастку”.
МАЗ атрымаў пашкоджанні і прыйшоў на фініш толькі праз паўгадзіны (дапамагаў экіпаж Аляксея Вішнеўскага), заняў 11-е месца (у агульным заліку — 12-е). А перамогу святкавалі расейцы на КамАЗе.
Экіпаж Вішнеўскага быў 12-м, а Аляксандра Васілеўскага — 13-м.
Паводле Еўрарадыё
Фота yadi.sk