На валейбольным Еўра Польшча выбіла з турніру Расею
У чатырох гарадах розных краін працягваецца чэмпіянат Еўропы па валейболе. У першым чвэрцьфінальным матчы дружына Сербіі (дзейсны чэмпіён кантыненту) адолела каманду Нідэрляндаў – 3:0. У наступным матчы дня ў Гданьску польская рэпрэзентацыя таксама ў трох сетах перамагла сярэбранага прызёра апошняй алімпіяды – зборную Расею. Лік па партыях –25:14, 26:24 і 25:19.
У паўфінале бялэ-чэрвоныя сустрэнуцца з пераможцам пары Чэхія-Славенія. Яшчэ аднаго паўфіналіста вызначыць спабор Італіі і Германіі.
Беларускае Радыё Рацыя