НАДА не адпусціла на Алімпіяду беларускага тхэквандыста



Беларускі тхэквандыст Арман-Маршал Сіла, які з’яўляўся прэтэндэнтам на медаль Алімпіяды ў Рыа, але быў абвінавачаны ва ўжыванні мельдонію, дакладна не выступіць на Гульнях у Бразіліі.

Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва (НАДА) Беларусі на сваім афіцыйным сайце абвясціла, што для Армана-Маршала Сілы «ўжыта часовае адхіленне ад удзелу ў любых спаборніцтвах да завяршэння расследавання ў сувязі з неспрыяльным аналізам яго допінг-пробы, узятай у рамках перадалімпійскага тэставання».

«Такім чынам, спартсмен не будзе браць удзелу ў XXXI летніх Алімпійскіх гульнях. Спартсмен праінфармаваны аб факце магчымага парушэння антыдопінгавых правілаў і сваіх правах. Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва не дае каментароў па гэтай справе да завяршэння расследавання і прыняцця рашэння аб наяўнасці парушэння антыдопінгавых правілаў і наступствах», – гаворыцца ў паведамленні.