Надзея Скардзіна – чэмпіёнка Еўропы



Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна стала чэмпіёнкай Еўропы, выйграўшы гонку пераследу. Лідар зборнай Беларусі пайшла на дыстанцыю працягласцю 10 км пятай, адстаючы ад лідара на 38 сек, але здолела апярэдзіць усіх канкурэнтак і фінішавала першай.

1

 

Срэбра заваявала немка Каралін Хорхлер, бронзавы медаль у нарвежскай біятланісткі Інгрыд Тандреволд.

Астатняя тройка беларусак апынулася далёкая ад лідараў: 30 – Дынара Алімбекава, 33 – Марыя Панфілава, 37 – Крысціна Ільчанка.