Надзея Скардзіна ідзе трэцяй у агульным заліку КС



У шведскім Эстэрсундзе гонкамі пераследу завяршыўся першы этап Кубку свету па біятлоне. У жанчын беларуска Надзея Скардзіна, якая стартавала 12-й паводле часу ў спрынце, палепшыла сваю пазіцыю. У гонцы пераследу Скардзіна зноў не прамахвалася і заняла выніковае 6-е месца, трапіўшы на кветкавую цырымонію.

Перамагла ў гонцы немка Дэніс Херман, яшчэ нядаўняя лыжніца, якая ўжо належна авалодала і стральбой. Другое месца ў апошняй гонцы заняла францужанка Жусцін Брэза, трэцяй фінішавала Мартэ Ольсбу з Нарвегіі.

Пасля першага этапу Надзея Скардзіна мае 127 ачкоў у агульным заліку і займае трэцяе месца. Вышэй толькі Брэза – 142 пункты і Херман – 138. Дар’я Домрачава набрала пакуль толькі 27 ачкоў і займае 33-ю прамежкавую пазіцыю, на 39-ым месцы яшчэ адна беларуска – Ірына Крыўко мае 22 ачкі. Беларускае Радыё Рацыя