Надзея Скардзіна перамагла ў індывідуальнай гонцы
Біятланістка Надзея Скардзіна перамагла ў індывідуальнай гонцы на першым этапе Кубку свету, што праходзіць у шведскім Эстэрсундзе.
Усе чатыры агнявыя рубяжы прадстаўніца Беларусі прайшла без адзінага промаху, дакладна закрыўшы ўсе мішэні. Другое месца заняла нарвежка Сюнева Сулемдаль, трэці час паказала ўкраінка Юлія Джыма.
Алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава ў выніковым пратаколе на 14-й пазіцыі (агулам тры разы не трапіла ў мішэнь). Іншыя беларускі выступілі так: Дар’я Юркевіч – 36-е месца (пры бездакорнай стральбе), Ірына Крыўко – 38-е, Надзея Пісарава – 93-е
Беларускае Радыё Рацыя