Надзея Скардзіна стала 12-й у „індывідуалцы”



У нямецкім Рупольдынгу на пятым этапе Кубка свету па біятлоне прайшла індывідуальная гонка сярод жанчын на 15 км.

Надзея Скардзіна, дапусціўшы толькі адзін промах на чатырох агнявых рубяжах, прыйшла да фінішу 12-й. Астатнія беларускі занялі такія выніковыя пазіцыі: Дар’я Юркевіч фінішавала 17-й, Ірына Крыўко стала 53-й, а Надзея Пісарава прыбегла 54-й.

Пераможцай гонкі стала італьянская біятланістка Даратэя Вірар, другая пазіцыя ў фінкі Кайсы Мякярайнен, трэцяе месца ў лідара агульнага заліку – чэшкі Габрыэлы Саўкалавай.

15 студзеня ў Рупольдынгу пройдзе мужчынская эстафета.

Беларускае Радыё Рацыя