Надзея Скардзіна 10-я ў пераследзе
Перамогай нямецкай біятланісткі Лаўры Дальмаер завяршылася жаночая гонка пераследу на другім этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Другой да фінішу прыйшла яшчэ адна нямецкая біятланістка Марэн Хамэршмідт, трэцяе месца заняла лідар агульнага заліку Кубка свету чэшка Габрыэла Соукалова.
З беларусак лепшай апынулася Надзея Скардзіна, якая ідэальна правяла ўсе чатыры агнявыя рубяжы, і замкнула першую дзясятку. На старт Скардзіна сыходзіла 22-й з адставаннем ад лідара ў адну хвіліну. Дар’я Юркевіч прыйшла да фінішу 44-й, а Надзея Пісарава заняла 46-е месца.