„Нафтан” абыграў „Нёман” і прабіўся ў 1/8 фіналу
Гэтым разам Фартуна была не на баку гарадзенскага клуба „Нёман”, які прайграў „Нафтану” ў 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Гульня прайшла ў Наваполацку на стадыёне „Атлант”.
Лік адкрыў на 8-й хвіліне футбаліст „Нёмана” Павел Забелін.
Гаспадарам удалося зраўняць лік у самым канцы асноўнага часу, на 90-й хвіліне. Дзмітрый Тамела з пенальці забіў гэты вельмі важны гол для „Нафтана”.
Перамогу камандзе з Наваполацка прынёс гол Аляксандра Красія ў дадатковы час на 107-й хвіліне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота vk.com/fcneman