„Нафтан” і „Дынама-Брэст” атрымалі ліцэнзіі ў вышэйшую лігу



Футбольныя клубы „Нафтан” (Наваполацк) і „Дынама-Брэст” атрымалі ліцэнзіі ў вышэйшую лігу на сезон 2016 года. Пра гэта інфармуе сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Раней выдача ліцэнзій гэтым клубам была пад пытаннем, так як яны мелі запазычанасці па выплаце заробкаў. Але „Нафтан” цалкам разлічыўся з гульцамі па запазычанасцях 2015 года. А берасцейскае „Дынама” дасягнула пагадненняў з футбалістамі і работнікамі, што аплата запазычанасцяў будзе адтэрмінаваная.

Такім чынам, ліцэнзіі цяпер маюць усе 16 клубаў, якія падалі заяўкі ў вышэйшую лігу.