НАК паабяцаў не ставіць умоў беларускім спартоўцам, калі іх запросяць на Алімпіяду



Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка запэўніў, што беларускія спартоўцы самі могуць прымаць рашэнне, у якім статусе ім удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях. Паводле яго слоў, дыялог з Міжнародным алімпійскім камітэтам па-ранейшаму вядзецца на „дастаткова сур’ёзным узроўні”.
Нагадаем, Міжнародны алімпійскі камітэт да гэтага часу не прыняў рашэнне аб допуску беларусаў і расейцаў на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы. На пачатку верасня кіраўнік МАК Томас Бах заявіў, што лічыць, што беларускім і расейскім спартоўцам, якія не падтрымліваюць вайну, варта дазволіць удзел у Алімпійскіх гульнях.

Беларус Мікіта Вайлупаў дапамог гандбалістам „Веспрэма” перамагчы на старце Лігі чэмпіёнаў

Гандбалісты венгерскага „Веспрэма” з беларусам Мікітам Вайлупавым у складзе дамагліся перамогі ў стартавым паядынку групавога этапа новага сезона мужчынскай Лігі чэмпіёнаў. У сваім першым матчы папярэдняй групы B венгерскі клуб абыграў на выездзе трыўмфатара мінулага сезона Лігі чэмпіёнаў нямецкі „Магдэбург” з лікам 33:28. Польская „Вісла” з Плоцка саступіла ў гасцях партугальскаму „Порту” – 23:24. Іспанская „Барселона” абыграла на выездзе французскі „Манпелье” – 30:25.

Філіп Рудзік дыскваліфікаваны на восем матчаў

Экс-хаўбек БАТЭ і зборнай Беларусі выступае за „Мёры” з трэцяга дывізіёна. Па выніках чарговага пасяджання Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях БФФ Філіп Рудзік займеў 8-матчавую дыскваліфікацыі. Гэта адбылося па выніках паядынку „Віцебскага дывізіёна” „Паставы” — „Мёры”, які завяршыўся з лікам 2:2. Рудзік пакараны паводле артыкулаў 70 („Сур’ёзныя парушэнні правілаў гульні супраць афіцыйных асоб матча”) і 75 („Пагрозы ў дачыненні да афіцыйнай асобы футбольнага матча”).
Пазнака ў афіцыйным пратаколе сустрэчы паміж «Мёрамі» і «Газавіком» абвяшчае, што паўабаронца падышоў да галоўнага арбітра матчу і ў агрэсіўнай манеры абражаў і пагражаў фізічнай расправай судзейскай брыгадзе. У турнірнай табліцы „Мёры”, набраўшы 40 ачкоў у 16 сустрэчах, займаюць першае месца.

Андрэй Хмель абраны старшынёй федэрацыі футбола Гарадзенскай вобласці

У Гародні на стадыёне ГАКЦАР прайшла пазачарговая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Грамадскага аб’яднання „Федэрацыя футбола Гарадзенскай вобласці”. Старшынёй арганізацыі быў абраны Андрэй Хмель, які займае пасаду старшыні Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Ён жа быў абраны старшынёй назіральнай рады футбольнага клуба „Нёман”.

Беларускае Радыё Рацыя