Наскевіч: Дамоўныя матчы сталі трэндам апошніх гадоў
„Дамоўныя матчы сталі ўжо трэндам апошніх некалькіх гадоў, на вялікі жаль”, — заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч у праграме „Размова ў прэзідэнта” тэлеканала „Беларусь 1”.
„І вынікам такой супрацьпраўнай дзейнасці, натуральна, з’явілася распачынанне крымінальных спраў згодна з артыкулам 253 Крымінальнага кодэкса (подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартыўных спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных конкурсаў.)”, — адзначыў Наскевіч.
У 2018 годзе „за подкуп удзельнікаў прафесійных спаборніцтваў ужо ў нас былі асуджаныя асобы”, сказаў кіраўнік СК. „Мы расследавалі і накіравалі ў суд крымінальную справу па факце арганізацыі дамоўных матчаў у 2016—2017 гадах. Акрамя таго, у вытворчасці цэнтральнага апарату Следчага камітэта зараз таксама знаходзіцца крымінальная справа па фактах подкупу ўдзельнікаў прафесійных спаборніцтваў. Магу толькі ў гэты момант сказаць, што па справе даказана не менш за 30 фактаў такога подкупу. Але, на жаль, фігуруюць там гульнявыя віды спорту, у асноўным футбол, ну і трошкі валейбол „, — адзначыў Наскевіч.
„Як толькі расследаванне па справе будзе скончанае, вядома ж, мы апублікуем вынікі расследавання, і я думаю, што для ўсіх зацікаўленых будзе вялікім урокам тое, што па-за ўвагай не могуць застацца такога кшталту факты, — сказаў кіраўнік СК. — Яны рана ці позна заўсёды выкрываюцца, і казаць, што подкуп удзельнікаў прафесійных спаборніцтваў заўсёды будзе таемным, напэўна, у цяперашні час ужо не выпадае”.
13 жніўня Наскевіч даў справаздачу Аляксандру Лукашэнку аб працы Следчага камітэта ў першай палове 2019 года.