Настасся Пракапенка ўдастоена прыза „Лепшая пяціборка года” па версіі UIPM



Беларуска Настасся Пракапенка ўдастоена прыза „Лепшая пяціборка года” (Best Senior Female Pentathlete) па версіі Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор’я (UIPM), паведамілі ў Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор’я.

Уручэнне ўзнагароды адбылося ў час кангрэса Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор’я ў Лімасоле (Кіпр). Узнагароджанне беларускі праводзіў прэзідэнт Федэрацыі сучаснага пяцібор’я Расеі, віцэ-прэзідэнт UIPM Вячаслаў Аамінаў. Лепшым спартсменам (пяціборцам года) прызнаны Чон Ун Тхэ з Рэспублікі Карэя.

У сезоне 2018 года Настасся Пракапенка перамагла на чэмпіянаце свету ў Мексіцы ў індывідуальным заліку і эстафеце. Спартсменцы таксама быў уручаны бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Настасся Пракапенка заняла першае месца і на прэстыжным турніры па пяцібор’і „Кубак Крамля”.

belta.by