Не на газоне, дык на пляжы!
Зборная Беларусі па пляжным футболе паспяхова пачала другі кваліфікацыйны раунд чэмпіянату свету-2015. У італьянскім Эзола ў стартавым матчы першай адборавай групы беларусы разграмілі зборную Польшчы з лікам 8:2.
Прапусціўшы мяч на 5-й хвіліне гульні, беларусы трывала завалодалі ініцыятывай і не пакінулі супернікам ніводнага шанцу на поспех. Па два разы ў складзе пераможцаў вызначыліся Іван Канстанцінаў і Ігар Брыштэль.
Свой наступны паядынак падначаленыя бразільскага спецыяліста Жылберта Косты правядуць сёння супраць каманды Эстоніі, а завершаць турнір сустрэчай з адной з наймацнейшых каманд свету Італіяй.
Беларускае Радыё Рацыя
