Нідэргаус цалкам прызнаў віну па справе «Шахцёра»



У судзе Маскоўскага раёна Мінска праходзіць суд над экс-спартовым дырэктарам салігорскага «Шахцёра» Уладзімірам Нідэргаусам.

Нідэргаус абвінавачваецца ў подкупе ўдзельнікаў і арганізатараў спартовых спаборніцтваў. Паведамляецца, што пасля абвяшчэння «пракурорам» абвінавачання Нідэргаус цалкам прызнаў сваю віну. Таксама суд задаволіў хадайніцтва экс-спартовага дырэктара аб унясенні на рахунак мінскага гарадскога «суда» грашовых сродкаў як гарантыю аплаты штрафу. Раней дысцыплінарны камітэт АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дамоўныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – срэбраных. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Непасрэдна Нідэргаус быў прызнаны персонай нон грата ў беларускім футболе і аштрафаваны на 14 тысяч даляраў.

«Баварыя» афіцыйна прапанавала «Тотэнхэму» 70 млн еўра + бонусы за Кейна

«Баварыя» зрабіла афіцыйную прапанову «Тотэнхэму» па трансферу нападаючага Хары Кейна, пра гэта сведчыць журналіст The Athletic Дэвід Арнштэйн. Па дадзеных крыніцы, запыт складае 70 мільёнаў еўра + бонусы, але лонданскі клуб адмовіў. Наступным летам у 29-гадовага Кейна завяршаецца тэрмін дзеяння кантракта з клубам. Раней была інфармацыя, што «Тотэнхэм» не збіраецца прадаваць Кейна камандам АПЛ, але гатовы выслухаць прапановы з-за мяжы. У мінулым сезоне Гары правёў 38 матчаў у рамках АПЛ, вызначыўшыся 30 галамі і 3 асістамі.

УЕФА, верагодна, адхіліць «Ювентус» ад еўракубкаў на адзін год

УЕФА, верагодна, прыме рашэнне пра адхіленне «Ювентуса» ад еўракубкаў на адзін год за фінансавыя парушэнні, паведамляе Сalcio e Finanza са спасылкай на La Gazzetta dello Sport. Афіцыйнае рашэнне чакаецца ў сярэдзіне ліпеня. Гэта азначае, што турынцы не змогуць згуляць у Лізе канферэнцый. Такім чынам у плэй-оф кваліфікацыі згуляе «Фіярэнціна», як наступная каманда ў турнірнай табліцы Серыі А, а «Астан Віла» стане сеянай пры лёсаванні пар гэтага плэй-оф.

Шымановіч саступіла Шрамковай ў кваліфікацыі Уімблдона

Беларуская тэнісістска Ірына Шымановіч у кваліфікацыі да Уімблдона саступіла ў першым раўндзе славачцы Рэбеке Шрамковай – 3:6, 7:5, 5:7. Крысціна Дзмітрук сустрэнецца са швейцаркай Селінай Наф.

Дзярабін падоўжыў кантракт з «Дынама»

Абаронца Дзмітрый Дзярабін падоўжыў кантракт з мінскім «Дынама». Новае пагадненне разлічана на адзін год. У мінулым сезоне Дзярабін згуляў 43 матчы, набраў адно ачко, каэфіцыент карыснасці «-5». Для абаронцы гэта будзе шосты сезон у складзе «Дынама». Усяго ў КХЛ у актыве ў Дзярабіна 136 матчаў і 10 (1+9) набраных ачкоў.

Трэнеры «Брэста» Світа і Масленікаў працягнулі кантракты з клубам

«Брэст» абвясціў пра падаўжэнне кантрактаў з трэнерамі каманды Уладзімірам Світа і Яраславам Масленікавым. Світа ўзначаліў «Брэст» у ліпені мінулага года. Масленікаў далучыўся да трэнерскага штаба «Брэста» ў лістападзе.

Беларус Масальскі згуляе ў летняй лізе НБА

Беларускі форвард Яўген Масальскі прыме ўдзел у летняй лізе НБА.

Нагадаю, да канца сезона 2021/22 беларус выступаў у студэнцкай лізе NCAA за ўніверсітэты Сан-Дыега і Сан-Францыска. У летняй лізе НБА Масальскі выступіць у складзе «Юты».

Беларускае Радыё Рацыя