Новыя лісты да футбольных клубаў ад Ігара Случака



Каардынатар грамадскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак не стамляецца папулярызаваць беларускую мову ў айчынным спорце. Напачатку футбольнага сезону адпаведныя лісты ён даслаў у футбольныя клубы вышэйшай лігі. А гэтымі днямі падобныя лісты былі накіраваныя ў клубы першай і другой лігаў.

– Спадзяюся, што ў гэтым годзе адказаў на гэтыя лісты будзе болей. Хочацца спадзявацца, што іншыя клубы таксама паглядзяць на добрыя прыклады тых каманд, якія ўжо даволі шырока выкарыстоўваюць беларускую мову, як тыя ж менскае “Дынама”, футбольны клуб “Гомель”, бабруйская “Белшына”, хакейны клуб “Дынама” (Менск). І спадзяюся, што клубаў, якія добра выкарыстоўваюць беларускую мову, з’явіцца нашмат болей.

„Бачу, што гэтая справа не марная, – кажа Ігар Случак, – з кожным годам усё больш футбольных клубаў станоўча адказваюць на мае прапановы і беларуская мова шырэй пачынае ўжывацца ў спартовым жыцці краіны”.

7msTeGSM9jI

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота by.tribuna.com