Новыя разгромы Лігі чэмпіёнаў



Футбалісты мадрыдскага «Рэала» разграмілі «Ліверпуль» ў трэцім туры групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. Гульня групы B на «Энфілд Роўд» скончылася з лікам 3:0 на карысць «сметанковых». Два галы ў актыве Карыма Бензма, яшчэ адзін мяч забіў Крышціяну Раналду. У іншай сустрэчы гэтай групы «Лудагорац» на апошніх хвілінах выйграў у «Базэля» – 1:0.

Футбалісты «Ювентуса» пацярпелі паразу ад «Алімпіякаса». Сустрэча групы А ў Пірэі завяршылася з лікам 1:0. Адзіны гол у першым тайме забіў Пайцім Касамі. У іншай гульні групы «Атлетыка» у Мадрыдзе дамогся буйной перамогі над «Мальмё» – 5:0. У іспанскай каманды вызначыліся Коке, Манджукіч, Грызман, Гадзін і  Чэрчы.

«Зеніт» на выездзе прайграў «Байеру». Сустрэча, якая праходзіла ў Леверкузене на стадыёне «Бай-Арэна», завяршылася з лікам 2:0. На 57-й хвіліне Джуліо Джонаці прабіў у далёкі кут брамы Ладыгіна. Праз шэсць хвілін Пападопулас галавой замкнуў падачу са штрафнога.

У групе D дортмундская «Барусія» наведалася ў госці да «Галатасарая». Немцы пачалі сустрэчу вельмі актыўна і як вынік забілі хуткі гол, аўтарам якога на 6-й хвіліне стаў П’ер-Эмерык Абамеянг. На 18-й хвіліне ён жа аформіў дубль, а за хвіліну да перапынку Марка Ройс моцным ударам пад перакладзіну давёў лік да разгромнага. Пасля перапынку гульня стала больш спакойнай, але на 83-й хвіліне гасцям атрымалася забіць яшчэ – вызначыўся Адрыян Рамас 4:0. Лонданскі «Арсенал» згуляў на выездзе з «Андэрлехтам». Цягам большай часткі матчу «кананіры» не маглі засмуціць бельгійцаў, а на 71-й хвіліне атрымалі гол у сваю браму. «Арсенал» не здаваўся, і за хвіліну да канца асноўнага часу матчу Кіран Гібз зраўняў лік, а ўсяго праз дзве хвіліны Лукаш Падольскі вырваў перамогу для сваёй каманды.

Беларускае Радыё Рацыя