Нулявое „класіка”



У цэнтральным матчы чэмпіянату Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ і сталічнае “Дынама” прыкладна з роўнымі шанцамі маглі разлічваць на поспех у гэтай сустрэчы. У выніку матч скончыўся, бадай, справядлівым вынікам 0:0. Нічыя не павiнна моцна знерваваць ніводнага з супернікаў. БАТЭ захаваў лідарства ў турнірнай табліцы і перавагу ў 3 ачкі. А „Дынама” не страціла шанцаў дагнаць канкурэнта. тым больш, што наступная вочная дуэль пройдзе ў Менску. У першым крузе на „Барысаў-Арэне” каманды таксама так і не змаглі адкрыць лік, згуляўшы 0:0. У другім крузе БАТЭ ў Менску выйграў у „Дынама” з лікам 2:0.

Беларускае Радыё Рацыя