Нядбайныя спартоўцы будуць сплочваць кампенсацыю выдаткаў на іх падрыхтоўку



Аляксандр Лукашэнка 9 верасня падпісаў указ № 329 „Аб нацыянальных і зборных камандах Рэспублікі Беларусь па відах спорту”.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны, дакумент накіраваны на сістэматызацыю і ўпарадкаванне работы па фарміраванні нацыянальных і зборных каманд, забеспячэнні спартыўнай падрыхтоўкі іх членаў, а таксама накіраванню спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў для ўдзелу ў спартыўных і іншых мерапрыемствах.

„Урэгуляваны пытанні прыцягнення ў такія каманды асоб начальніцкага і радавога складу сілавых ведамстваў, — адзначаецца ў паведамленні. — У дадатак да дзеючых раней нормаў (указ ад 17 сакавіка 2011 года № 115) замацаваны абавязак спартоўцаў кампенсаваць выдаткі на іх падрыхтоўку ў выпадку сістэматычнага парушэння абавязкаў па ўдзелу ў спартовых спаборніцтвах або выступленні за нацыянальныя і зборныя каманды замежных дзяржаў”.

Згодна з указам, наймальнікі членаў нацыянальных і зборных каманд зараз абавязаны вызваляць іх ад працы з захаваннем заработнай платы на перыяд выкліку на спартоўвыя мерапрыемствы.

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту надзелены паўнамоцтвамі па цэнтралізаваным набыцці лекавых сродкаў, лячэбнага харчавання і медыцынскіх вырабаў для спартоўцаў нацыянальных і зборных каманд.

belapan.by