Нямецкі п’едэстал на спрынтарскай гонцы Кубка свету па біятлоне
Немка Францыска Хільдебранд выйграла спрынтарскую гонку на другім этапе Кубка свету па біятлоне, які стартаваў у аўстрыйскім Хохфільцэне. Два іншых месца на п’едэстале гонару занялі таксама немкі: другое месца ў Марэн Хамершмідт бронзавым прызёрам стала Мірыям Геснер.
Беларускія біятланісткі ў барацьбу за ўзнагароды ўмяшацца не змаглі. Надзея Скардзіна заняла 22-е месца, Дар’я Юркевіч стала 29-й, Надзея Пісарава апынулася на 46-м месцы, Ірына Крыўко ў выніковым пратаколе размясцілася на 62-м месцы, Анастасія Дубарэзава прыйшла да фінішу 74-й.
