Няўдалы дзень для беларусаў у Рыа



Дзмітрый Шершань саступіў двухразовага бронзаваму прызёру алімпійскіх гульняў Рышоду Сабіраву з Узбекістана ў экстратайме паядынку папярэдняга раўнда алімпійскага турніру па дзюдо ў вагавой катэгорыі да 66 кг – 0:1Дар’я Скрыпнік прайграла Марэ Краех з Германіі ў паядынку папярэдняга раўнда алімпійскага турніру па дзюдо ў вагавой катэгорыі да 52 кг – 1:11. Такім чынам беларускія дзюдаісты завяршылі выступленне на Гульнях у Рыа.

Аляксандра Прывалава выбыла ў другім крузе спаборніцтваў па настольным тэнісе. Наша суайчынніца саступіла Цу-Ю Чэн з Тайваня – 2:4 (15:13, 11:9, 7:11, 11:13, 5:11, 5:11).

А Вікторыя Чайка не змагла выйсці ў фінал стральбы з пнеўматычнага пісталета з 10 метраў. Беларуска з вынікам 380 ачкоў заняла 16-е месца ў кваліфікацыі. У фінал ж трапілі восем лепшых спартовак.