„Нёман” выправіўся ў Ліхтэнштайн на аўтобусе
Сёння раніцай лідар чэмпіянату Беларусі выехаў з Гародні на гасцявую сустрэчу з „Вадуцам”.
Матч першага раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый адбудзецца ў чацвер 13 ліпеня і пачнецца ў 21.00 па беларускім часе. Паядынак у адказ пройдзе 20 ліпеня на нейтральным полі ў венгерскім Дзьёры без гледачоў.
Бахар вярнуўся ў менскае „Дынама”
Нападнік футбольнай зборнай Беларусі Іван Бахар вярнуўся ў менскае „Дынама” пасля паўгадавога перапынку.
Іван Бахар, якому споўнілася 25 гадоў, першы раз прыйшоў у дынамаўскі клуб з ФК „Мінск” у 2020 годзе, а ў снежні мінулага года выступаў у складзе ізраільскага „Іроні”. У чацвер менскае „Дынама” правядзе ў Сараеве першы матч кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць баснійскага клуба „Жалезнічар”.
Антон Шрамчанка — гулец казахстанскага „Мактаарала”
„Бела-зялёныя” пацвердзілі пераход беларускага паўабаронцы.
Шрамчанка мае досвед выступу за зборныя Беларусі U-19 і U-21. Таксама абараняў колеры „Шахцёра”, „Мінска”, „Гомеля”, „Дняпра”, мінскага „Дынама” і „Белшыны”.
Кодзі Кэрран папоўніць шэрагі „зуброў”
Менскае „Дынама” дасягнула дамоўленасці аб падпісанні кантракта з яшчэ адным гульцом. У мінулым сезоне канадскі абаронца выступаў за „Металург” з Магнітагорска. У складзе „Магніткі” Кэран правёў 57 гульняў у рэгулярцы, набраў 22 (6+16) ачкі з паказчыкам карыснасці „+1”. У плэй-оф — 11 матчаў, 5 (0+5) балаў і „+12”.
У АХЛ правёў пяць сезонаў, выступаючы за „Сан Дыега Гулс”, „Правідэнс Бруінс”, „Хартфард Вулф Пэк”. Сумарна ў лізе: 92 матчы, 34 (7+27) ачкі.
Таксама гуляў у Даніі, дзе станавіўся чэмпіёнам і лепшым абаронцам-бамбардзірам лігі з „Эсб’ёрг Энэрджы”, у Нарвегіі таксама станавіўся чэмпіёнам разам са „Стархамарам”, быў прызнаны MVP сезона.
Собаль выйграў чэмпіянат Беларусі па веласпорце на шашы
Беларускі велагоншчык Яўген Собаль выйграў чэмпіянат Беларусі па веласпорце на шашы ў гонцы на 180 кіламетраў, які прайшоў у Мазыры. Другое месца заняў Яўген Каралёк, трэцім да фінішу прыехаў Сяргей Шаўчэнка.
Арамнаў не выступіць на чэмпіянаце свету
Беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў расказаў, што не выступіць на сёлетнім чэмпіянаце свету. Яго кандыдатуру не зацвердзіла трэнерская рада. Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) раней аб’явіла, што для допуску на турніры спартоўцы з Расеі і Беларусі павінны падпісаць дэкларацыю з абавязацельствам «не выказвацца ў падтрымку вайны». Спаборнічаюць дапушчаныя спартоўцы ў нейтральным статусе ў форме шэрага колеру. Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы пройдзе ў Савудаўскай Аравіі з 2 па 17 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя
