„Нёман” фінішаваў восьмым



29 лістапада завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футболе сярод спаборнікаў ніжняй шасьцёркі. Гэтыя клубы парадавалі на фінішы выніковай гульнёй. ФК „Менск” разграміў на сваім полі берасьцейскае „Дынама” – 5:2. З такім жа лікам гарадзенскі „Нёман” узяў верх над бабруйскай „Белшынай”. Прычым спачатку двойчы забілі госці – вызначыліся Букаткін і Турлін. У першым тайме старажыл „Нёмана” Дзмітрый Раўнейка адзін мяч адыграў. А пасля перапынку нёманцы дамінавалі ўжо выразна. Выніковымі дуплетамі стрэлілі Павел Савіцкі і Ягор Зубовіч – 5:2.

Яшчэ ў адным матчы магілёўскі „Дняпро” і „Слуцк” разышліся мірам. Выніковае становішча ў ніжнім сэкстэце такое:

7. ФК „Менск” – 52 ачкі

8. „Нёман” – 42

9. ФК „Слуцк” – 40

10. „Белшына” – 32

11. „Дынама” Берасце – 26

12. „Дняпро” – 20

Беларускае Радыё Рацыя