„Нёман”, „Іслач” і „Крумкачы” выйшлі ў чвэрцьфінал Кубку Беларусі



22 ліпеня трыма матчамі пачалася стадыя 1/8-й фіналу футбольнага Кубку Беларусі.

Гарадзенскі „Нёман” прымаў на сваім полі ФК „Менск” і дамогся мінімальнай вікторыі з лікам 1:0. Вырашальны год запісаў у свой актыў лідар нёманцаў Павал Савіцкі на 10-й хвіліне.

Наваполацкі „Нафтан” прымаў на сваім полі менскіх „Крумкачоў” і саступіў ім 1:2. На 65-й хвіліне лік адкрыў форвард гасцей Філіп Іваноў. Праз пяць хвілін нафтанавец Аляксей Калеснік параўняў лік. Вырашальны ж мяч пад занавес сустрэчы забіў Яраслаў Багуноў. Такім чынам „Крумкачы” выйшлі ў чвэрцьфінал.

Напружанай выдалася і сустрэча паміж „Іслаччу” і „Гарадзеяй”. Урэшце перамогу святкавала шматgакутная „Іслач” – 2:1. Першымі святкавалі лакальны поспех госці пасля трапнага стрэлу сербскага легіянера Бояна Дубаіча на 56-й хвіліне. На 61-й высілкамі абаронца Артура Слабашэвіча „Іслач” адыгралася. Справа дайшла да дадатковага часу, дзе чарговы раз майстэрствам бліснуў ветэран айчыннага футболу Генадзь Блізнюк, які на 115-й хвіліне прынёс поспех камандзе Віталя Жукоўскага. 

Беларускае Радыё Рацыя