„Нёман” не будзе прадаваць абанементы на сезон-2021



У мінулым годзе з-за форс-мажорных абставінаў мы не змаглі выканаць абавязацельствы перад сваімі заўзятарамі, якія набылі перад пачаткам чэмпіянату 2020 года сезонныя абанементы. З-за эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася ў нашым горадзе, тры дамашнія матчы прайшлі без прысутнасці заўзятараў.

Зыходзячы з гэтага, кіраўніцтвам клуба і стадыёна былі прынятыя два рашэнні: аб бясплатным наведванні першых трох хатніх матчаў сезона па леташніх абанементах і аб адмове ад выпуску абанементаў на сезон 2021, – паведамляе прэс-служба футбольнага „Нёмана”.

Зборная Беларусі правядзе таварыскі матч з камандай Азербайджана

БФФ дасягнула дамоўленасці аб правядзенні ў Менску двух таварыскіх матчаў. 2 чэрвеня нацыянальная зборная будзе змагацца з Азербайджанам (108 месца ў рэйтынгу ФІФА). 16 лістапада падапечныя Міхаіла Мархеля будуць змагацца з Літвой (129 месца ў рэйтынгу ФІФА). Абедзве сустрэчы пройдуць на стадыёне „Дынама”. Бліжэйшы матч зборная Беларусі правядзе 24 сакавіка супраць Гандураса. Таварыская сустрэча пройдзе ў Жодзіне на стадыёне „Тарпеда”

Еўрапейскі кваліфікацыйны турнір па боксе пройдзе ў Парыжы

Мэтавая група МАК абрала Парыж (Францыя) у якасці горада-арганізатара Еўрапейскага кваліфікацыйнага турніру па боксе. Яны пройдуць у сталіцы Францыі 4-8 чэрвеня 2021 года. Еўрапейская кваліфікацыя адновіцца з таго месца, дзе была прыпыненая 16 сакавіка 2020 года. Афіцыйнае лёсаванне, праведзенае ў Лондане 13 сакавіка 2020 года, і расклад спаборніцтваў, заснаваны на яго выніках, застануцца ў сіле. А устаноўленыя там вынікі таксама не будуць падлягаць перагляду.

20-гадовы Ілля Тамашук дэбютуе ў складзе „Мяшкоў Брэст” у Лізе чэмпіёнаў

Сталі вядомыя склады „Вардара” і „Мяшкоў Брэст” на матч Лігі чэмпіёнаў. У заяўцы берасцескага клуба няма левага крайняга Андрэя Юрынка, які захварэў. У склад уключаны 20-гадовы Ілля Тамашук, які можа дэбютаваць у Лізе чэмпіёнаў. Матч „Мяшкоў Брэст” і „Вардар” пачнецца сёння ў 20.45.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pressball.by