«Нёман» не паляціць у Кітай
Навучальна-трэніровачны збор «Нёмана» ў Кітаі не адбудзецца. Як перадае sport5.by, ён сарваны «з-за тэхнічных нюансаў».
Планавалася, што гарадзенская каманда правядзе там два-тры матчы. Адным з супернікаў павінна была стаць алімпійская зборная Кітая.
Руслан Юдзянкоў стаў аўтарам аднаго з двух аўтагалоў у матчы „Мактаарала” і „Табола” ў чэмпіянаце Казахстана
У рамках перанесенага матчу 17 тура прэм’ер-лігі чэмпіянату Казахстана „Мактаарал” на сваім полі разышоўся мірам з „Таболам” з лікам 1:1. Характэрна, што абодва галы футбалісты забілі ў сваю браму. Спачатку „вызначыўся” за супернікаў беларус Руслан Юдзянкоў на 22-й хвіліне. У другім тайме яго падтрымаў Даніяр Семчанкаў.
У „Таболе” беларус Павел Забелін адыграў увесь матч без замены, як і Руслан Юдзянкоў у „Мактаарале”. Антон Шрамчанка выйшаў на поле на 65-й хвіліне, а Уладзіслаў Касмынін застаўся на лаўцы запасных. „Табол” з 30 ачкамі займае восьмае месца ў турнірнай табліцы. „Мактаарал” ідзе на 11-й пазіцыі з 24 ачкамі.
Беларускія футбалісткі занялі трэцяе месца на турніры ў Сербіі
Футбалісткі юнацкай зборнай Беларусі (U-15) перамогай завяршылі выступы на міжнародным турніры ў сербскім горадзе Стара Пазава.
Сёння ў заключным паядынку беларускі святкавалі валявую вікторыю над камандай Славеніі з лікам 3:2. Да гэтага беларуская дружына буйна прайграла сербскай зборнай 0:3, а затым саступіла расейкам 0:1. Такім чынам, падначаленыя Наталлі Мінкінай занялі трэцяе выніковае месца.
Зборная Беларусі па пляжным футболе патрапіла ў трэці кошык пры лёсаванні чэмпіянату міру
Зборная Беларусі трапіла ў трэці кошык пры лёсаванні чэмпіянату свету, якое адбудзецца ў Дубаі. Беларускія падначаленыя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада пасеяны разам з камандамі ЗША, Іспаніі і Амана. На першым этапе планетарнага форуму супернікамі гэтых зборных стануць прадстаўнікі астатніх кошыкаў: 1 – Бразілія, Японія, Таіці, ААЭ; 2 – Італія, Партугалія, Сенегал, Іран; 4 – Аргенціна, Мексіка, Калумбія, Егіпет. Падчас падрыхтоўкі да фінальнай стадыі сусветнага першынства зборная Беларусі правядзе некалькі вучэбна-трэніровачных збораў. Плануецца, што ў снежні каманда адправіцца ў Санкт-Пецярбург, дзе правядзе некалькі спарынгаў.
Фінальны этап 12-га чэмпіянату свету па пляжным футболе пройдзе з 15 па 25 лютага 2024 года ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
«Калгары» з Салаўёвым і Шаранговічам у складзе саступілі «Эдмантану» у перадсезонным матчы НХЛ
У перадсезонным матчы НХЛ «Калгары» прайграў «Эдмантану» 2:7. У складзе «Калгары» выйшлі на лёд беларускія абаронца Ілля Салаўёў і форвард Ягор Шаранговіч. Шаранговіч правёў матч у першым звяне, знаходзіўся на лёдзе 19 хвілін 44 секунды, адзін раз кінуў па брамцы, адзін раз – міма, заблакаваў адзін стрэл суперніка, здзейсніў 2 перахопы.
Салаўёў быў заяўлены на матч у трэцяй пары абаронцаў, згуляў 16 хвілін 35 секунд, ужыў 2 сілавыя прыёмы, заблакаваў 1 стрэл супернікаў, дапусціў 1 страту, атрымаў 2 хвіліны штрафу.
Беларус Міхаіл Якімовіч выйграў золата маладзёжнага Кубка свету па муай-тай
У Турцыі працягваецца першынства свету сярод юніёраў і маладзёжны Кубак свету па тайскім боксе з удзелам беларускіх спартоўцаў. Першае золата маладзёжнага Кубка свету беларускай камандзе прынёс Міхаіл Якімовіч, які выступае ў вагавай катэгорыі да 63,5 кг. У вырашальным паядынку беларус справіўся з украінцам Валерыем Дзянісавым. Раней бронзу маладзёжнага Кубка свету ў вагавай катэгорыі да 71 кг выйграў Сямён Ступакевіч, таксама бронзавымі прызёрамі першынства планеты сярод атлетаў не старэйшых за 16 гадоў сталі беларускі Аліна Сазановіч і Анфіса Хількевіч.
„Брэсцкі спрынт” збярэ больш за 700 плыўцоў з Беларусі, Расеі і Казахстана
У Берасцейскім палацы водных відаў спорту 5 і 6 кастрычніка пройдзе міжнародны турнір па плаванні „Брэсцкі спрынт”. Спаборніцтвы традыцыйна з’яўляюцца першымі стартамі ў новым сезоне ў спартоўцаў нацыянальнай каманды па плаванні. Акрамя беларускіх плыўцоў, у турніры таксама прымуць удзел спартсмены з Казахстана і Расеі. Усяго заяўлена 740 удзельнікаў.
Нараўне з чальцамі нацыянальнай зборнай на водных дарожках выступяць і юнакі. Яны будуць весці барацьбу ва ўзроставых групах ад 11 да 16 гадоў і старэйшых.
Беларускае Радыё Рацыя