„Нёман” перамог у заходнім дэрбі



У матчы 11 туру футбольнага чэмпіянату Беларусі ў заходнебеларускім дэрбі гарадзенскі „Нёман” адолеў у Берасці мясцовае „Дынама” – 3:1. Лік на 22-й хвіліне адкрыў івуарыйскі легіянер гарадзенцаў Таіна Сора. У даданы да першага тайму час Артур Бембель падвоіў перавагу „Нёмана”, удала рэалізаваўшы пенальці. Вельмі хутка пасля антракту 11-мятровы дакладна выканаў ужо Раман Васілюк. Гэта быў яго 250-ы гол у залік клубу беларускіх бамбардзіраў.

Але апошняе слова засталося ўсё ж за гасцямі – на 94-й хвіліне свой першы мяч у вышэйшай лізе забіў юны форвард Васіль Журневіч. „Нёман”, набраўшы 12 ачкоў, спакваля ўздымаецца з нетраў турнірнай табліцы. Пакуль ён на 11-ым месцы, берасцейцы маюць 13 і стаяць дзевятымі.

У нядзелю адбыліся яшчэ дзве сустрэчы: „Мінск” – „Белшына” (Бабруйск) – 2:1, „Слуцк” – „Гомель” – 0:0.

Беларускае Радыё Рацыя