„Нёман” прайшоў у другі раунд футбольнай Лігі канферэнцый



Гарадзенскі „Нёман” прабіўся ў другі раунд кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый. У паядынку ў адказ 1-га круга каманда Ігара Кавалевіча ў венгерскім Дзьеры згуляла ўнічыю з „Вадуцам” – 1:1. Футбалісты „Нёмана” валодалі ініцыятывай на працягу ўсёй сустрэчы, але забіць супернікам змаглі толькі аднойчы. На 15-й хвіліне гульні супернік згуляў рукой у сваёй штрафной плошчы і Павел Савіцкі ўпэўнена рэалізаваў пенальці. У канцы гульні беларусы збавілі абароты і дазволілі Тэа Галіяру зраўняць лік. У першым матчы, які адбыўся 13 ліпеня ў сталіцы Ліхтэнштэйна, беларусы здабылі валявую вікторыю – 2:1. Наступным супернікам „Нёмана” будзе мальтыйскі „Бальцан”, які па суме двух матчаў апынуўся мацней за славенскі „Домжале”. Футбалісты мінскага „Дынама” завяршылі свой еўракубкавы сезон, саступіўшы па суме дзвюх сустрэч баснійскаму „Жалезнічару” – 2:2 і 1:2. Уладальнікі Кубка Беларусі футбалісты жодзінскага „Тарпеда-БелАЗа” пачнуць выступы з другога раунда Лігі Канферэнцый, дзе сустрэнуцца з кіпрскім клубам АЕК з Ларнакі.

Сотнікаў вярнуўся ў БАТЭ

21-гадовы абаронца Віктар Сотнікаў вярнуўся ў БАТЭ. Раней футбаліст выступаў у арэндзе за узбекістанскі «Бунедкор». За ташкенцаў Сотнікаў выступаў у першай палове сезону. На працягу гэтага перыяду ён прыняў удзел у 11 афіцыйных матчах «Бунедкора»: 8 гульняў у чэмпіянаце, 3 ў Кубку краіны.

«Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў пра пераход Анана

Галкіпер Андрэ Анана перайшоў з «Інтэра» у «Манчэстэр Юнайтэд», паведаміў твітар англійскага клуба. Кантракт разлічаны на 5 гадоў з опцыяй падаўжэння яшчэ на год. Па інфармацыі Фабрыцыа Рамана, сума трансферу будзе складаць 51 мільён еўра + 4 мільёны еўра магчымых бонусаў. 27-гадовы брамнік у мінулым сезоне правёў 41 матч за «Інтэр», прапусціў 36 галоў і 19 разоў адыграў «на нуль».

Ласкевіч і Прыданкіна прабіліся ў паўфінал турніру ў Германіі

На стадыі 1/4 фіналу беларуска-расейскі дуэт прайшоў амерыканска-нямецкую пару К’яра Шоль / Ангеліна Віргес 6:2, 6:2. Наступнымі суперніцамі стануць Міхаэла Баерлава з Чэхіі і Алана Парнабі (Аўстралія).

Нёман” выйграў у „Дынама-Маладзечна”, „Металург” усухую адолеў „Магілёў”

Прайшлі два спарынгі паміж клубамі Betera-Экстралігі. Гарадзенскі „Нёман” у матчы з сямю шайбамі перамог „Дынама-Маладзечна” — 4:3. У іншым паядынку „Металург” саступіў „Магілёву” у авертайме 1:2.

Беларускае Радыё Рацыя