„Нёман” разграміў „Анжэ”
Хакейны „Нёман” у першым матчы Суперфіналу Кантынентальнага кубку разграміў французскі „Анжэ” – 5:0. У першым перыядзе гарадзенцы закінулі тры шайбы (двойчы вызначыўся абаронец Андрэй Коршунаў, адзін раз нападнік Аляксандар Маляўка). У другім перыядзе форварды Канстанцін Ластавецкі і латвійскі легіянер Аляксей Шырокаўс замацавалі перавагу „Нёмана”.
10 студзеня „Нёман” сустрэнецца з нямецкім клубам „Фіштаўн Пінгвінз”, а 11-га з казахстанскім „Іртышом” з гораду Табол.
Беларускае Радыё Рацыя
