„Нёман” выйшаў у фінал чэмпіянату Беларусі
Чацвёрты матч паўфінальнай серыі хакейнага чэмпіянату краіны, які прайшоў у Гомелі, зноў прынёс вікторыю гарадзенскаму „Нёману” – 1:0. Асноўны час гульні скончыўся з рэдкім для хакею лікам 0:0. Многія ўжо чакалі працяглага змагання на змарэнне супернікаў у авертайме. Аднак на гэты раз вырашальная шайба была закінута на 62-й хвіліне. Яе аўтарам стаў Павел Баярчук.
Такім чынам „Нёман” выйграў не толькі гэтую сустрэчу, але і ўсю серыю з сухім лікам 4-0. Супернік гарадзенцаў па фінале можа вызначыцца ўжо 18 сакавіка. У суботу на „Чыжоўка-арэне” беларускай сталіцы менскае „Юнацтва” будзе прымаць салігорскі „Шахцёр”. Лік у гэтай серыі пакуль 3-1 на карысць „юнакоў”.
Беларускае Радыё Рацыя