„Нёман” выйшаў у паўфінал Кубка Беларусі па футболе



Гарадзенскі „Нёман” святкаваў валявую перамогу над „Віцебскам” 2:1 і змог выйсці ў 1/2 фіналу Кубка Беларусі па футболе. Перамогу гарадзенскаму клубу прынёс дакладны ўдар нападніка Рамана Грыбоўскага з пенальці на 4-й даданай хвіліне гульні. Першая сустрэча паміж камандамі завяршылася ўнічыю 0:0.

Гол Рафіні прынёс „Барселоне” перамогу над „Атлетыкам”

У матчы 25-га тура іспанскай Ла Лігі „Атлетык” Більбао прымаў „Барселону”. Сустрэча скончылася мінімальнай перамогай сіне-гранатавых – 1:0. Адзіны мяч быў забіты ў канцы першай паловы сустрэчы, калі на 47-й хвіліне бразільскі вінгер Рафінья рэалізаваў момант пасля перадачы Серхіа Бускеца. У суддзяў былі прэтэнзіі да моманту з-за магчымага афсайду, але пасля праверкі VAR мяч быў залічаны. А вось на 87-й хвіліне вызначыўся Іньякі Уільямс, які рэалізаваў выхад сам-насам з галкіперам. Аднак пасля прагляду паўтору моманту мяч не быў залічаны з-за гульні рукой. Перамога дазволіла „Барселоне” набраць 65 ачкоў і адарвацца ад „Рэала” на дзевяць ачкоў. У наступным туры «Барселона» у рамках „эль класіка” сустрэнецца з „Рэалам” 19 сакавіка.

„Менск” атрымаў другую перамогу ў гульнях Адзінай лігі ВТБ

Баскетбалісты „Менска” пасля зацяжной серыі паразаў здабылі другую перамогу ў матчах рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ.

У хатнім паядынку з саратаўскім „Аўтадорам” падначаленыя Расціслава Вергуна святкавалі перамогу 81:65. Заключныя матчы другога этапа мінчане правядуць на сваёй арэне: 17 сакавіка яны згуляюць з пермскім клубам „Парма-Пары”, а 26 сакавіка завершаць сезон сустрэчай з казахстанскай „Астаной”. 

Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ВТА-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам 8 мільёнаў 800 тысяч даляраў пасля  адмовы суперніцы. Наша суайчынніца павінна была супернічаць з украінкай Лесяй Цурэнкай. Ілля Івашка саступіў расейцу Даніілу Мядзведзеву з лікам 2:6, 6:3, 1:6.

Беларускія дзюдаісткі перамагла на міжнародным турніры ў Іране

У сталіцы Ірана Тэгеране завяршыўся Міжнародны турнір па дзюдо для жанчын у рамках Наўрузкіх гульняў – 2023, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Беларускай федэрацыі дзюдо. Спаборнічалі больш за 500 спартовак з 20 краін, якія разыгрывалі медалі ў 9 відах спорту. Удзел у турніры па дзюдо прыняла і нацыянальная каманда Беларусі пад кіраўніцтвам старшага трэнера Марыны Слуцкай. Па выніках спаборніцтваў наша зборная, у склад якой увайшлі пяць дзяўчат, заваявала залатыя ўзнагароды. Чэмпіёнкамі гульняў сталі Ксенія Даніловіч (вагавая катэгорыя да 52 кг), Ульяна Мінянкова (да 57 кг), Яна Макрэцкая (да 63 кг), Анастасія Сямёнава (да 70 кг) і Дар’я Канцавая (вага звыш 70 кг).

Беларускае Радыё Рацыя