„Нёман” выйшаў у суперфінал Кантынентальнага кубку



Хакеісты гарадзенскага „Нёману” абыгралі з лікам 4:3 французскі „Анжэ” ў заключным матчы паўфінальнай стадыі Кантынентальнага кубка і выйшлі ў суперфінал турніру, які пройдзе ў студзені. Пасля таго, як у першым матчы заключнага дня брытанскі „Белфаст” узяў верх над польскім „Санокам”, стала ясна, што „Нёман” у матчы з гаспадарамі задаволіць толькі перамога, пры якой адразу тры каманды набяруць аднолькавую колькасць ачкоў. І тады лёс двух пуцёвак у суперфінал вырашыцца па выніках мікратурніру паміж гэтымі трыма дружынамі.

Пасля перамогі „Нёмана” высветлілася, што ўсе тры лідары ў матчах адзін з адным таксама набралі аднолькавую колькасць ачкоў – па 3. І розніца шайбаў ва ўсіх каманд апынулася таксама аднолькавая – 0. Наступны паказчык – колькасць закінутых шайбаў ў матчах паміж трыма камандамі. І тут лепшы вынік апынуўся ў „Анжэ” – 5. „Нёман” стаў другім з чатырма закінутымі шайбамі. Замкнуў турнірную табліцу польскі „Санок”, які пацярпеў паразы ва ўсіх трох паядынках.

Беларускае Радыё Рацыя