„Нёман” з перамог над „Лідай” стартаваў у плэй-оф экстралігі



Дзеючыя чэмпіёны Беларусі хакеісты „Нёмана” з перамогі над „Лідай” з мінімальным лікам 1:0 стартавалі ў плэй-оф экстралігі. У другім матчы гарадзенцы перамаглі больш упэўнена – 4:1.

У абласным дэрбі падапечныя Сяргея Пушкова толькі аднойчы паразілі вароты сапернікаў. Аўтарам гола ў сярэдзіне першага перыяду стаў Артур Савінаў.

Маладэчанскае „Дынама” на сваёй пляцоўцы таксама з мінімальным лікам 1:0 абыграў „Гомель”. Хакеісты „Шахцёра” на апошняй хвіліне асноўнага часу матчу ў Салігорску змаглі закінуць вырашальную шайбу ў процістаянні са жлобінскім „Металургам” – 3:2.

Другія матчы серыі да чатырох перамог адной з каманд адбудуцца 7 сакавіка ў Гародні, Салігорску і Маладэчне. Усе сустрэчы пачнуцца ў 19.00.

Менскае „Юнацтва” і моладзевая зборная Беларусі першы матч сваёй серыі правядуць 8 сакавіка.

Уладальнікам галоўнага прыза плэй-оф – Кубка Прэзідэнта – апошнія два гады з’яўляецца гарадзенскі „Нёман”.

Лік у серыі 2-0 на карысць чэмпіёна краіны.

belta.by