„Нёман” згубіў трэцюю пазіцыю



Першыя матчы 10-га тура прайшлі  ў футбольным чэмпіянаце Беларусі. У сталічным дэрбі на полі стадыёна „Трактар” супрацьстаянне „Дынама” і „Мінска” атрымалася на рэдкасць упартым. Праўда, шматлікія заўзятары ўбачылі толькі адзін гол. На 90-й хвіліне вызначыўся Арцём Быкаў, які прынёс перамогу „Дынама”. Дынамаўцы набралі 23 ачкі і адстаюць ад БАТЭ на 2 балы.

У другім паядынку дня гарадзенскі „Нёман” саступіў з лікам 0:1 салігорскаму „Шахцёру”, які падняўся на трэці радок турнірнай табліцы. Адзіны мяч на рахунку Міхаіла Шыбуна. Да гэтага туру на трэцяй прыступцы стаяў якраз “Нёман”. Аднак гаспадары вельмі невыразна правялі першы тайм важнай сустрэчы, прапусцілі пасля правалу ў абароне і адыграцца не змаглі.

Беларускае Радыё Рацыя