„Нёман” згуляў унічыю з „Гомелем” і працягвае пагоню за менскім „Дынама”
У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе прайшоў перанесены матч 18-га тура. Гарадзенскі „Нёман” згуляў унічыю 2:2 з „Гомелем”.

На гол Кучынскага ўжо на 2-й хвіліне гульні ў пачатку другога тайма адказаў Савіцкі. Карповіч вывеў гаспадароў наперад на 54-й хвіліне, але гомельцы намаганнямі Эфаге на 74-й хвіліне лік зраўнялі. 35-гадовы абаронца „Гомеля” Сяргей Мацвейчык згуляў 500-ы матч на вышэйшым узроўні. „Нёман” працягвае пагоню за менскім „Дынама”. У гарадзенцаў стала 33 ачкі пасля 15 матчаў, у дынамаўцаў 39 ачкоў пасля 17. Матчы 19-га тура стартуюць у бліжэйшую пятніцу.
КДК АБФФ абавязаў «Арсенал» закрыць запазычанасць перад экс-трэнерам Тарасевічам
У Доме футбола прайшло пасяджэнне КДК АБФФ. На ім «Арсенал» (Д2) абавязалі да 21 верасня закрыць запазычанасць перад экс-трэнерам каманды Дзмiтрыем Тарасевічам. Спецыяліст працаваў у камандзе з 2020 года да 2022-га.
На «Барысаў-Арэне» пройдзе трансляцыя матчу «Балкані» – БАТЭ
На «Барысаў-Арэне» пройдзе трансляцыя першага матча плэй-оф Лігі канферэнцый «Балкані» – БАТЭ. Сустрэча пройдзе заўтра. Гульня ў адказ адбудзецца 31 жніўня. Пераможца супрацьстаяння згуляе ў групавым этапе Лігі канферэнцый.
Ёван Шліванчанін пакінуў „Мінск”
24-х гадовы абаронца спыняе супрацоўніцтва з клубам у сувязі з заканчэннем кантракта. Ёван далучыўся да каманды ў снежні мінулага года. У 20-і гульнях Адзінай Лігі ВТБ сярэдняя статыстыка сербскага баскетбаліста склала 7.5 ачка, 2.5 падборы, 1.1 перадачы за 17.4 хвіліны на пляцоўцы. У чэмпіянаце Беларусі мінулага сезона Ёван прыняў удзел у 7 матчах, у сярэднім за гульню набіраючы 16.3 ачка, здзяйсняючы 7.0 падбораў, 3.0 перадачы і 1.4 перахопу амаль за 26 хвілін на паркеце.
Гавайка стала чэмпіёнкай свету ў кіданні дыска, перасягнуўшы асабісты рэкорд адразу на 4 метры
25-гадовая кідальніца дыска Лаўлауга Таўсага, якая нарадзілася на Гаваях, дагэтуль не дамагалася ніякіх значных дасягненняў. Самым сур’ёзным паказчыкам для яе было, мабыць, толькі срэбра матчавай сустрэчы Еўропа – ЗША ў Менску з вынікам 63,71. Але ў Будапешце Лаўлауга Таўсага перасягнула сябе, абыграўшы ўсіх фаварытак пятай спробай, у якой яе дыск паляцеў на 69 метраў 49 сантыметраў! Ранейшы асабісты рэкорд амерыканкі быў роўны 65,46. Алімпійская чэмпіёнка Токіа Валары Олман была шакаваная дасягненнем суайчынніцы, прайграўшы ёй 26 сантыметраў. Мінулагодняя чэмпіёнка свету кітаянка Бін Фенг стала трэцяй з вынікам 68,20.
Беларускае Радыё Рацыя
