„Нёману” прадставілі новага трэнера
У заключным матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі гарадзенскі „Нёман” мінімальна саступіў дома салігорскаму „Шахцёру„.
Пасля матчу ў распранальні гарадзенскай камандзе быў прадстаўлены новы галоўны трэнер – Ігар Кавалевіч, таксама які ўзначальвае моладзевую зборную Беларусі, перадае pressball.by.
