«Нью-Джэрсі» Шаранговіча закінуў 8 шайб «Каламбусу»
У ноч на 7 красавіка адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. «Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча разграміў «Каламбус» 8:1. У выніку Шаранговіч правёў на лёдзе 18 хвілін 29 секунды, нанёс 4 кідкі, здзейсніў 1 перахоп і зарабіў 2 хвіліны штрафу і набраў „+2” па сістэме „плюс-мінус”.
Ягор не адзначаецца выніковымі дзеяннямі ў апошніх шасці сустрэчах.
«Вашынгтон» Аляксея Протаса буйна саступіў «Манрэалю» 2:6. У выніку Протас правёў на лёдзе 16 хвілін 34 секунды, нанёс 1 кідок і дапусціў 1 страту і набраў „-2” па сістэме „плюс-мінус”.
Шымановіч паказаў лепшы вынік сезона ў свеце на чэмпіянаце краіны па плаванні
У Берасцейскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту працягваецца адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні. У трэці дзень спаборніцтваў спартоўцы разыгрывалі медалі на шасці асабістых дыстанцыях, а таксама ў дзвюх эстафетах. Лідар мужчынскай нацыянальнай каманды Ілля Шымановіч святкаваў другую перамогу на турніры, на гэты раз яму не было роўных у фінале на 50 м брасам. У папярэднім заплыве Шымановіч пабіў свой жа рэкорд Беларусі, а паказаны Іллём вынік 26,28 секунды стаў адным з найлепшых у гісторыі плавання на гэтай дыстанцыі. У фінале на 200 м на спіне сярод мужчын з лепшым часам фінішаваў Іван Адамчук, а на дыстанцыі 100 м вольным стылем найхучэйшым стаў Руслан Скамарошка. У жанчын Анастасія Шкурдай перамагла ў вырашальным заплыве на 50 м на спіне, за Уладзіславай Шаенкай застаўся фінал на 200 м вольным стылем, а Алеся Акінчыц першынствавала на дыстанцыі 1500 м кролем.
Акрамя таго, у мужчынскай эстафеце 4х200 м вольным стылем золата заваяваў квартэт з Берасцейшчыны. Таксама каманда Берасцейшчыны стала наймацнейшай у жаночай эстафеце 4х100 м.
Дамінік Дынга падпісаў кантракт з салігорскім „Шахцёрам”
Cербскі абаронца Дамінік Дынга падпісаў кантракт з салігорскім „Шахцёрам”. „Дамінік пачынаў займацца футболам у камандзе „Хайдук” (Кула), затым у 2014 годзе перайшоў у маладзёжны склад „Вайводзіны”. За асноўны склад гэтай каманды дэбютаваў у 2015 годзе ў матчы першага кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы. У 2016-м стаў гульцом” Урала” (Расія, Д1), у складзе якога правёў 26 матчаў. У 2019 годзе адправіўся ў арэнду ў „Партызан” (Сербія, Д1), а ў 2020-м быў арандаваны менскім „Дынама”, у складзе якога за два сезоны згуляў 39 гульняў. Мінулы сезон Даміннік правёў у казахскім „Ардыбасы” (Д1). Прайшоў усе юнацкія і маладзёжныя зборныя ад U-16 да U-21, у тым ліку выступаў у ролі капітана. Сардэчна запрашаем, Дамінік!” – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта “Шахцёра”.
Аляксей Лягчылін дыскваліфікаваны на шэсць матчаў
Абаронца „Нёмана” Аляксей Лягчылін дыскваліфікаваны на шэсць матчаў. Такое рашэнне прыняў КДК па выніках матчаў 2-га тура чэмпіянату Беларусі-2023.
Пакаранне было вынесенае па артыкуле 70-3: „Наўмысны штуршок, учынены футбалістам або афіцыйнай асобай клуба супраць афіцыйных асоб матчу”. Пры гэтым Лягчылін правёў поўны паядынак супраць „Шахцёра”.
Беларускае Радыё Рацыя