Обэрхоф: Ірына Крыўко пятая ў спрынце
На 4-ім этапе біятлоннага Кубку свету, які стартаваў у нямецкім Обэрхофе, 10 студзеня прайшла спрынтарская гонка з раздзельным стартам. Выступ беларусак у гэты дзень можна назваць дастаткова ўдалым. Лепшая з нашых суайчынніц Ірына Крыўко была абсалютна дакладнай ў стральбе на двух пазіцыях і ў выніку заняла высокае 5-е месца.
Першынствавала ў гэты дзень італійка Ліза Вітоццы. Другое месца заняла францужанка Ані Шэвалье, трэці вынік паказала шведка Хана Эберг. Усе яны стралялі беспамылкова і хутчэй беглі за Крыўко па лыжні.
Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі траілі ў 30-ку мацнейшых, якая выступіцьу пасьюце – гонцы пераследу. Дзінара Алімбекава таксама 10 разоў трапіла ў мішэнь і размясцілася ў выніковым пратаколе на 25-й пазіцыі. Ірына Кручынкіна таксама абышлася без штрафных кругоў – у яе 30-я пазіцыя. Сярод ажно 100 удзельніц іншыя беларускі выступілі так: Ганна Сола 53-е месца, Дар’я Юркевіч – 76-е.
Беларускае Радыё Рацыя