Па «народным» артыкуле будуць судзіць 20-гадовую біятланістку Злату Філіпенку
Дзяўчына вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі на факультэце грамадзянскай авіяцыі. Злата — КМС па біятлоне і па веласпорце.

Дзяўчына была затрымана 24 сакавіка ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд над Златай распачнецца 30 траўня ў судзе Савецкага раёна Менска. Справу будзе разглядаць суддзя Вольга Емяльянчанка.
Падтрымаць Злату: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Злата Аляксееўна Філіпенка.
Вясна
