Па справе аб дамоўных матчах будуць судзіць 20 чалавек
Генеральная пракуратура вывучыла і накіравала ў Менскі гарадскі суд крымінальная справа аб арганізацыі дамоўных матчаў.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі Генпракуратуры.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта. Пасля праверкі матэрыялаў справы ў Генпракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, аб’ектыўным і поўным даследаванні абставінаў злачынстваў, пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў фігурантаў.
„У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе прыцягнутыя 20 асобаў, якім інкрымінавана здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў з лютага 2017 года па студзень 2019-га. Устаноўлены 15 подкупаў удзельнікаў прафесійных спаборніцтваў (ч.1 і ч.2 ст.253 КК), адзін замах на такі подкуп (ч.1 арт.14 і ч.2 ст.253 КК), а таксама 12 фактаў крадзяжоў, звязаных з ашуканскім завалоданнем грошай букмекерскіх кантор (ч.1, ч.2 і ч.3 арт.209 КК) „, – паінфармавалі ў Генпракуратуры.
Так, двум з іх інкрымінавалася перадача спартсменам футбольных і адной валейбольнай каманды незаконных узнагароджанняў за забеспячэнне загадзя абумоўленых вынікаў. Спартсмены былі ўдзельнікамі матчаў чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай і першай ліг, матчу Кубка Беларусі па футболе, а таксама чэмпіянату Беларусі па валейболе.